Экономика

Прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Аўстраліі падаў у адстаўку

Падставай для свайго рашэння Ўорэн Рэйналдс называе немагчымасць «мірыцца з беззаконнымі і злачыннымі дзеяннямі рэжыму Лукашэнкi.

8 чэрвеня прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Аўстраліі падаў заяву аб адстаўцы на імя старшыні БелГПП Уладзіміра Улаховіча, паведамляе Белсат. Ўорэн Рэйналдс заяўляе, што не бачыць «больш магчымым быць прадстаўніком якога-небудзь афіцыйнага органу ўраду Лукашэнкі, ці падтрымліваць яго, ці асацыявацца з ім».

У 2012–2018 гадах Ўорэн Рэйналдс быў ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі, а з 2011 года – прадстаўніком БелГПП на паўднёвым кантыненце. Пры ім былі адкрытыя прадстаўніцтва БелАЗу ў штаце Новы Паўднёвы Ўэльс і дыстрыбутарскі цэнтр МТЗ у Заходняй Аўстраліі.

Ўорэн Рэйналдс і Уладзімір Астапенка. Фота Белсат

Прадстаўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Уладзімір Астапенка звязаўся з Рэйналдсам неўзабаве пасля заявы і падтрымаў ягонае рашэнне ад імя руху беларускіх дэмакратычных сілаў.

Оцени статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(41)