Экономика
Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Прадпрымальнікі выступілі супраць пазбаўлення іх гандлёвых месцаў

У гандлёвым цэнтры BIGZZ у Менску адбыўся сход дробных прадпрымальнікаў, якія выступаюць супраць таго, што іх пазбаўляюць гандлёвых месцаў, якія выстаўляюць на аўкцыён.

"Гэтыя дзеяньні прадпрымальнікі лічаць незаконнымі", сказаў "Свабодзе" лідэр рэспубліканскага аб'яднаньня "Пэрспэктыва" Анатоль Шумчанка.

У сходзе бралі ўдзел каля 60 чалавек. Супрацоўнікі міліцыі праводзілі апэратыўныя здымкі.

Удзельнікі сходу вырашылі сабрацца зноў 22 лютага, на другім паверсе гандлёвага цэнтра BIGZZ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)