Экономика
Ягор Марціновіч, «Наша Ніва»

Прадпрыемства Ганны Шарэйкі з мільянера стала стратным

Генеральная дырэктарка Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Шарэйка вось ўжо больш як паўтара года застаецца за кратамі. 10 чэрвеня ёй будзе вынесены прысуд.

Шарэйка ўзначальвала прадпрыемства з 1998 года да свайго затрымання ў жніўні 2014 года.

«Наша Ніва» параўнала, як працавала прадпрыемства Шарэйкі апошнія дзесяць гадоў. Сайт Міністэрства фінансаў утрымлівае інфармацыю з 2006 года.

На працягу 2006-2014 гадоў чысты прыбытак Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі склаў $90 мільёнаў. У першы ж год пасля арышту дырэктаркі былі зафіксаваныя страты.

Год Прыбытак Работнікі

2006 $ 5,8 мільёна 1548

2007 $ 7 мільёнаў 1658

2008 $ 9,8 мільёна 1905

2009 $ 11,4 мільёна 2272

2010 $ 9,4 мільёна 2707

2011 $ 20,4 мільёна 3147

2012 $ 10,7 мільёна 3436

2013 $ 6 тысяч 3137

2014 $ 14,69 мільёна 3018

2015 страты $ 2,83 мільёна 2973

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)