Общество
Аксана Рудовіч, «Наша Нiва»

«Прадаць радзіму кожны зможа, а захаваць — не ўсім дадзена»

Што такое моладзевы атрад БРСМ, чаму яны ходзяць «тройкамі» з міліцыяй, мары служыць у спецназе, развагі пра патрыятызм і апазіцыю.

Вучэнні атрада ў спецназаўскай амуніцыі

У №16'2012 «НН» размяшчала здымак актывістаў моладзевых атрадаў БРСМ. Фота «вузкаплечых памочнікаў спецназа» выклікала неадназначныя каментары.

Ад байца да камандзіра

Максіму Пінчукову 21 год. Ён навучэнец апошняга курса індустрыяльна-педагагічнага каледжа. У БРСМ уступіў яшчэ ў школе. Але ў той час ён асабліва не актыўнічаў, былі іншыя жыццёвыя інтарэсы. БРСМ не вытрымліваў канкурэнцыю сяброў-гулянак.

Пераезд у Мінск на вучобу змяніў стаўленне хлопца да грамадскай дзейнасці.

Пабачыўшы інфармацыю пра Моладзевы атрад аховы правапарадку (МААП) на стэндзе каледжа, ён адразу падаў заяўку на ўступленне.

Максім Пінчукоў марыць працаваць у БРСМ і не разумее, адкуль апазіцыянеры бяруць грошы

За паўгода Макс зрабіў кар’еру: ад байца да камандзіра. Зрэшты, званняў у МААПе ўсяго тры: баец, намкамандзіра і камандзір.

Ходзяць «тройкамі»

«Ажыццяўленне дапамогі праваахоўным органам Фрунзенскага раёна», —адрапартаваў хлопец пра свае абавязкі. Гаворыць канцылярызмамі. Дапамога заключаецца ў сумесным з міліцыяй патруляванні раёна.

За адным міліцыянерам замацоўваюцца два байцы БРСМ, і гэтыя «тройкі» ходзяць разам па раёне, сочаць за парадкам. Адзін — у форме, два — у цывільным. Максім на дзяжурства заўсёды апранае строй і патрабуе гэтага ад іншых байцоў.

Пашанцавала патруляваць са спецназам

Найбольш распаўсюджаныя правапарушэнні, з якімі сутыкаюцца на дзяжурствах, — распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах. Парушальнікаў забіраюць, а байцоў запісваюць у пратакол як сведкаў.

Мінулым летам, расказвае Максім, пашанцавала патруляваць разам са спецназаўцамі. Тады нават давялося ўжыць фізічную сілу да аднаго злоснага правапарушальніка, аматара папіць гарэлачкі на прыродзе.

Ёсць і дзяўчаты

Максім вось ужо 2 гады з’яўляецца камандзірам. У яго атрадзе 37 хлапцоў і 5 дзяўчат. Апошнія выконваюць працу не горш за сваіх таварышаў. Максім прыводзіць прыклад дзяўчыны, зараз выпускніцы, якая працавала звыш плана.

Ініцыятыва не засталася незаўважанай: дзяўчыне прапанавалі працу сакратаркай у судзе. У далейшым яна плануе ісці ў Акадэмію МУС.

Для маапаўцаў там прадугледжаны льготы. Перавагі для байцоў ёсць і пры паступленні ў Вайсковую акадэмію ды на вайсковыя кафедры некаторых ВНУ.

«Баявыя» ўзнагароды

Яшчэ адзін важны бонус для ўступлення ў МААП — дадатковыя балы пры засяленні ў інтэрнат. Аднак гэты прывілей тычыцца найбольш актыўных байцоў.

Максім з гонарам дэманструе свае «баявыя» ўзнагароды. Найвышэйшую — «За выдатную ахову правапарадку» — ён атрымаў летась. Апроч патрулявання з міліцыяй, байцы прысутнічаюць на мерапрыемствах каледжа: канцэртах, дыскатэках. На выпускных вечарах даводзіцца дзяжурыць усю ноч. «Не кожны можа такое вытрымаць. Спаць усё-ткі хочацца», — кажа Максім.

Патрыятызм ды каханне

Пару разоў на год байцы праходзяць вучэнні. Мінулым летам ездзілі ў вайсковую часць спецназа, апраналі ўсю экіпіроўку: налакотнікі, шчыт, каску, бронежылет. «Шчыты звычайныя металічныя, бачна, што яшчэ часоў Савецкага Саюза», — расказвае Максім.

Пасля паездкі тры навучэнцы каледжа захацелі служыць у спецназе.

«Гэта лепш, чым яны будуць «касіць», у парках піва піць. Усё-ткі там патрыятызм развіваецца», — кажа хлопец.

«Радзіма і патрыятызм — гэта нешта большае, што нельга апісаць на словах. Гэта як і каханне. Не кожны паэт можа сказаць, што гэта такое».

Як апазіцыя перацягвае

У дзейнасці МААПа Максіму больш за ўсё падабаецца фізічная падрыхтоўка, уменне весці рукапашны бой ды правільна паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях, у тым ліку на мітынгах. Кажа, на адным з мітынгаў, дзе ён дзяжурыў,

бабулькі-ўдзельніцы спрабавалі перацягнуць «на свой бок», заклікалі далучыцца. Але ён іх, канечне ж, ігнараваў.

Закрануўшы тэму мітынгаў, гутарка зайшла пра палітыку. Максім падтрымлівае курс дзеючага кіраўніка. «За яго галасуе народ», — кажа хлопец. Сумленнасць падліку галасоў не выклікае ў яго сумневаў. А тыя некалькі тысяч чалавек, якія «супраць», верагодна, кімсьці падкупленыя. «Прадаць радзіму кожны зможа, а вось захаваць —не кожнаму дадзена», — кажа малады маапавец.

Працуе за 150 тысяч

Ён дзівіцца, адкуль грошы ў яго знаёмай-апазіцыянеркі, якая нідзе не працуе, але сама аплочвае вучобу і на ўсё мае грошы.

Сам ён за актывізм атрымлівае 150 тысяч, ды яшчэ 500 тысяч стыпендыі (з надбаўкамі за дзяжурствы).

Да таго ж, мае «шабашкі», падпрацоўкі на будоўлі. На жыццё гэтага хапае, можна быць незалежным ад бацькоў.

Гэтым летам хлопец сканчае каледж. Наперадзе — размеркаванне і праца. Але Максім марыць працаваць не па спецыяльнасці, якую атрымліваў у калежды, а ў ЦК БРСМ. Былі б толькі вакансіі.

***

«Там класна, ёсць бонусы і праца не цяжкая»

«НН» вырашыла папытацца ва ўдзельнікаў, чаму яны прыйшлі ў моладзевыя атрады.

Вячаслаў студэнт БДУ, з Браслава, прыйсці ў атрад параіў сябар. Маўляў, «там класна, ёсць усякія бонусы і праца не цяжкая». Сябрам атрада даюць бясплатныя білеты ў басейн і трэнажорку.

18-гадовы Юра з Мінска ўступіў, каб дапамагчы нашай дзяржаве ў ахове правапарадку. «Праваахоўныя органы не ў сілах прасачыць за ўсімі і адразу», — так аргументаваў ён свой адказ.

Яўген Раўдановіч, чацвёртакурснік БДУ з Астраўца, у МААПе ад пачатку вучобы. Хлопец марыў стаць вайскоўцам, але не прайшоў медкамісію. Таму ў «грамадзянскай» ВНУ адразу зацікавіўся дзейнасцю атрадаў. Зараз ён камандзір адразу дзвюх структур: МААП і дружыны БДУ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Журналиста Анджея Почобута добавили в «террористический список» (дополняется)

Конвейер репрессий. Дашкевич переведен в колонию – и уже в ШИЗО. Плюс 15 политузников. Против певицы Мерием Герасименко возбудили дело по «народной» статье. Задержан главный инженер «Милкавиты»

«В Польше я пока проигрываю материально. Но здесь безопасно и не чувствую себя обслуживающим персоналом»

«Девочкам 14 лет можно поднимать груз не более 3 кг. Кто будет взвешивать на поле, сколько дети носят картошки в ведре?»

Конвейер репрессий. «Экстремистскими» материалами признали сувениры с «Погоней» и футболку с Калиновским. Силовики задержали тиктокера-миллионника. Сотруднику EPAM дали 3,5 года колонии за комментарии

«Здесь КТ есть даже в маленьких городках, отец может бесплатно присутствовать на родах, а медсестра — протестовать из-за зарплаты»