Працягваецца збор сродкаў на выданне кнігі ўспамінаў Зiнаiды Бандарэнкі

Кніга абяцае ўнiкальныя фатаздымкi i дагэтуль невядомыя старонкi жыцця народнай артысткі.

На краўдфандынгавай платформе «Талака» працягваецца бор скродкаў на выданне кнігі «Мой шлях да Беларусі. Далягляды Зінаіды Бандарэнкі».

— У гэта цяжка паверыць — Народнай артыстцы Беларусі Зінаідзе Аляксандраўне Бандарэнка — 80! Ёсць асобы, чыё жыццё адлюстроўвае біяграфіі цэлага пакалення. Праўдзіва і чэсна. Мне выпаў гонар напісаць кнігу пра такую асобу, а ўсім нам далучыцца да яе выдання, — піша на сайце «Талакі» суаўтар кнігі ўспамінаў Аляксандр Тамковіч.

— Каля трыццаці гадзін размовы, 250 старонак тэксту, звыш 300 унікальных фатаграфій, расказы пра нікому невядомыя старонкі жыцця, любоўныя інтрыгі, выклікі ў КДБ, цікавыя акалічнасці сустрэч з Машэравым, Кісялёвым, Брэжневым, Гарбачовым, Лукашэнкам і іншымі вядомымі VIPамі. Па сутнасці гэта будзе фотальманах, бо колькаць страронак з фотаздымкамі плануецца амаль роўнай колькасці старонак тэкста, — раскрывае падрабязнасці праекту яго суаўтар.

На сёння сабраная дзясятая частка неабходнай сумы, да канца кампаніі застаецца 47 дзён.

З зямлянкі на сцэну: жыццё і лёс Зінаіды Бандарэнка

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)