Праблема 1514

Тое, што пісалася, пішацца і будзе пісацца ў СМІ пра Аршанскую баталію, 500-годдзе якой набліжаецца, мы больш-менш ведаем. Там зашмат пафасу, эмоцый і не ў апошнюю чаргу палітыкі. А вось што на сёння мае на гэты конт сказаць гістарычная навука?

На сённяшні дзень няма ніводнага фундаментальнага даследавання беларускіх гісторыкаў па гісторыі Аршанскай бітвы. У Інстытуце гісторыі НАН гэтай тэматыкі пазбягаюць дакладна гэтак жа, як і за савецкім часам. Прычына гэтаму ёсць — рэжым гранічна выразна выказаўся ў сваім стаўленні да праблемы 1514: у 2003 годзе з нетраў Інстытута сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта РБ выйшла работа М. Амбражэвіча «Оршанская битва 1514 г.: военно-исторический аспект». Даследаванне не столькі навуковага, колькі ідэалагічна-кан’юнктурнага характару, калі пад загадзя акрэсленыя высновы падбіраецца неабходная доказная база.

А высновы такія: гэта была братазабойчая бітва ў братазабойчай вайне, падпальшчыкамі якой выступілі Ватыкан і каралеўства Польскае. Падобныя глупствы прыдворныя гісторыкі дазвалялі сабе пісаць толькі ў змрочныя часы сталінізму.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)