Поспехі онлайн-петыцый у Беларусі
«Патрабуем пачаць перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму!», «Мы хочам паўнавартаснай беларускай мовы ў прыладах Андроід», — з нядаўняга часу акаўнты сацсетак беларусаў захлынулі дзясяткі паведамленняў такога кшталту.
Нехта прагортвае заклікі, каб працягнуць штодзённы сёрфінг, нехта спыняецца і чытае сутнасць звароту, многія нават ставяць свой электронны подпіс пад імі. Ці паўплывалі гэтыя петыцыі на нешта?
Як здабыць поспех у інфармацыйным шуме сацыяльных сетак з чарговай грамадскай ініцыятывай. Ці здольныя паўплываць усе гэтыя онлайн-петыцыі апошняга часу на нешта ў краіне шматгадовай вертыкальнай стабільнасці. Generation.by прасачыў за лёсам некалькіх найбольш гучных беларускіх онлайн-петыцый і сабраў рэцэпты поспеху і натхненя ў іх аўтараў.
* * *
28-гадовы супрацоўнік менскай камунальнай установы Зміцер Курза падыходзіць да інфакіёску Беларусбанку, устаўляе туды пластыкавую картку і перад ім з’яўляецца надпіс «Приглашаем выиграть автомобиль». Ён націскае на экран і бачыць цалкам рускамоўнае меню: «Глядзі, беларускую мову сюды дадаць вельмі проста. Але яе няма».
У словах Змітра гучаць ноткі крыўды: ён лічыць, што Беларусбанк хітрыць, калі кажа, што буйнейшы банк краіны нічога зрабіць, каб беларусізаваць свае банкаматы-інфакіёскі, не можа. Месяц таму, пабачыўшы паспяховыя прыклады, Зміцер вырашыў стварыць онлайн-петыцыю на сайце change.org з заклікам дадаць беларускую мову ў інфакіёскі Беларусьбанку.
Працяг тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное