Общество
Сямён Печанко, «Наша Ніва»

Планавалі сярэднявечны фэст, а правядуць дажынкі

У Навагрудку ідзе рамонт. Некаторыя працы выклікаюць пытанні ў мясцовых жыхароў.

У чэрвені 2012 года ў Навагрудку планавалі правесці чарговы фэст сярэднявечнай культуры. У распаўсюджанай напрыканцы мінулага года папярэдняй праграмы фестывалю былі традыцыйныя мерапрыемствы — канцэрты сярэднявечнай музыкі, горад майстроў, бугурты і абавязковая інсцэніроўка штурму замка.

Аднак, VI міжнародны фестываль «Наваградак-2012» селета не адбудзецца. Як паведамілі «НН» у аддзеле культуры Навагрудскага райвыканкама, прычына адмены ў тым, што ў гэтым годзе ў Навагрудку будуць святкаваць абласныя «Дажынкі».

Магчыма, патлумачылі ў райвыканкаме, фестывалі спалучаць.

На дадзены момант Навагрудак рыхтуюць да абласных «Дажынак». Некаторыя працы выклікаюць пытанні ў жыхароў горада. Адзін з іх напісаў у рэдакцыю пра рэстаўрацыю гарадскога Дома культуры. Ен звяртае ўвагу на тое, што будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры ХІХ ст.

Чытач прыкладае фотаздымак будынка: вокны часткова закладзеныя сілікатнымі блокамі,

на другім паверсе над уваходам з’явіўся новы праем.

Будынак Дома культуры (помнік архітэктуры ХІХ ст.) у часе рамонта. Фота Арцема Аблажэя.

У аддзеле культуры райвыканкама супакоілі, што закладзеныя вокны — часовая мера. «Працы адбываюцца згодна праектна-каштарыснай дакументацыі. Гэтая мера — часовая».

Будынак, у якім месціцца Дом культуры, быў пабудаваны ў 1893 годзе, пазней неаднаразова дабудоўваўся і рамантаваўся.

Дом культуры перад рамонтам. Фота Міколы Гайбы.

Апошнія сем год зачынены на рамонт. У 2009 годзе «Гродзенская праўда» пісала пра яго:

«Напэўна, прасцей было б усе зламаць і пабудаваць новы сучасны Дом культуры. Але сцены старога будынка ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, і яно залічана да гісторыка-культурным помнікам».

Так выглядаў будынак у пачатку ХХ ст.

***

Падобная сітуацыя з адменай сярэднявечнага фестывалю ў Навагрудку ўжо здаралася ў 2008 годзе. Тады фэст перанеслі ў сувязі з тым, што горад адзначаў 965 ці годдзе.

Фэсты «Наваградскі замак» пачалі праводзіць з 2000 года, апошні прайшоў у 2010 годзе. Ен быў прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)