Пінскіх ласянят чакае Белавежская пушча (фота)

З месяц таму сям’я пенсіянераў з вёсцы Завідчыцы, што на Піншчыне, прытуліла трох ласянят.

Малыя з невядомай прычыны гулялі па лесе без ласіхі. Вяскоўцы, нягледзячы на нараканні леснікоў, узяліся выхадзіць кінутых і слабых ад голаду жывёл і пачалі іх адпойваць каровіным малаком.

Цікава, што даведаўшыся пра гэта, старшыня мясцовага СВК дазволіў браць малако на ферме. Далей гадаванцаў чакае Белавежская пушча — тамтэйшыя спецыялісты здольныя правесці адмысловую рэабілітацыю і вернуць ласянят ў дзікую прыроду.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)