Pete Paff скарылі Ўроцлаў
Капэля Pete Paff, этнічны праект Піта Паўлава, вярнулася з аднаго з найбуйнейшых эўрапейскіх фэстываляў. Pete Paff далі два канцэрты ва Ўроцлаве, куды былі запрошаныя дзеля ўдзелу ў міжнародным Вышэградзкім фэстывалі разам з такімі польскімі музычнымі зоркамі, як Kult, Pidzama Porno, Voo Voo.
Першы сольны канцэрт
прайшоў у клюбе Lykend. Музыкі адыгралі ўсе песьні са свайго альбому, які
неўзабаве зьявіцца ў продажу, а таксама шмат іншых вядомых кампазыцыяў і
некалькі кавэраў (у тым ліку “Песьню пра каханьне”). Выступ доўжыўся паўтары
гадзіны, два разы музыкаў выклікалі на біс, былі прададзены амаль усе
прывезеныя кружэлкі.
Другі канцэрт адбыўся ў “Вытворні
фільмаў фабулярных”. Капэля грала разам з Jamie Clarke’s Perfect
(England/Ireland/Bosnia), гуртом гітарыста легендарнага Pogues і пераможцамі
сёлетняга Сопату польскім Zakopower. Pete Paff быў вельмі цёпла прыняты
ўроцлаўскай публікай, апошняя песьня “Зялёны сад вішнёвы” сьпявалася разам з
усёй заляй.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное