Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Першага следчага, які спрабаваў мяне біць, замянілі на больш адэкватнага»

Напярэдадні Дня Волі краязнаўца з Астравеччыны, былы памежнік Алесь Юркойць вызваліўся з калоніі «Віцьба» пасля 6 гадоў зняволення.

«Новы Час» пагутарыў са спадаром Алесем пра тое, як ён перажыў гэтыя часы, здолеў застацца сабой і пра тое, як турма навучыла яго быць шчаслівым.

— Была інфармацыя, што на вас аказвалі ціск і збівалі, у тым ліку за беларускую мову, спрабавалі «перавыхоўваць». Можаце распавесці пра гэта?

— У следчым ізалятары я правёў амаль тры гады. За гэты час я па-руску размаўляў толькі з двума людзьмі: блогерам Лапшыным, грамадзянінам Ізраіля і Расіі, і яшчэ з адным чалавекам з Расіі. Увесь астатні час — і з вязнямі ў розных камерах, і са спецыялістамі — выключна па-беларуску.

Праблемы былі спачатку ў КДБ, хаця я не лічу, што гэта праблемы. Калі ты разумееш, што закон на тваім баку (хоць кожны можа разумець яго па-свойму), ты ведаеш, што маеш права дамагацца свайго.

Усё, што ні робіцца дрэннага, — яно ўсё роўна да лепшага. Першага следчага, які спрабаваў мяне біць, замянілі на больш адэкватнага, і я ўбачыў у яго на стале слоўнікі. Так што яны могуць… Хаця ён казаў, што ён адзіны ва ўпраўленні, хто гэта можа рабіць. Так што не трэба баяцца.

Цалкам артыкул чытайце тут