Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Перайшоў мяжу. Праз дзве гадзіны трапіў у чорны варанок»

У нядзелю, 27 кастрычніка, у Кабыляках пад Оршай адкрылі і асвяцілі помнік палякам, якіх падчас сталінскага тэрору звозілі сюды на расстрэл з усёй Беларусі.

Летась мясцовыя актывісты дамагліся ад Аршанскага выканкаму ўсталявання на Кабыляцкім камні памятнай шыльды з надпісам «Месца памяці і смутку» на чатырох мовах: беларускай, рускай, ідыш і… англійскай.

Хаця замест апошняй павінна была быць польская. Па-першае, менавіта гэтыя чатыры мовы разам з польскай былі дзяржаўнымі ў 1920 – 1930-я гады ў БССР. Па-другое, колькасць расстраляных палякаў, паводле вядомых звестак, была значна большая, чым яўрэяў і рускіх.

Але выканкам гэтыя факты, як і патрабаванні нашчадкаў расстраляных, праігнараваў ды замяніў польскую мову на англійскую, хаця сярод рэпрэсаваных у 1937 – 1938 гадах не было ніводнага англічаніна.

Паводле даследаванняў спіса расстраляных у Оршы, з 1750 чалавек каля 1140 склалі беларусы, палякі былі другой па велічыні нацыянальнай групай — звыш 500 чалавек (29%).

Але калі Аршанскі выканкам не пажадаў лічыцца з гісторыяй, грамадскасць узяла справу ў свае рукі, і ў Кабыляках з’явіўся асобны помнік забітым падчас сталінскага тэрору палякам.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(18)