Перадапошнія сярод суседзяў
Беларусь па-ранейшаму займае перадапошняе месца сярод суседніх краінаў па памеры сярэдняга заробку. Адставанне складае некалькі разоў, у залежнасці ад таго, на які курс даляра арыентавацца.
Калі верыць афіцыйнай статыстыцы і Нацбанку, то сярэдні заробак беларусаў за сакавік складае 510 долараў. Калі ж пералічваць даляр хаця б па курсе 4000 рублёў, то ў кішэні беларуса застаецца ўсяго 385 долараў. Пры такім падыходзе сярэдні заробак у Беларусі вяртаецца на ўзровень гадавой даўніны. Такі ж паказчык быў і за год да аднамомантавай дэвальвацыі пачатку 2009 года.
Сярэдні заробак у Беларусі і суседніх краінах
Што ж у суседзяў? Менш за беларусаў усё яшчэ атрымліваюць украінцы. Іх заробак ніяк не дапаўзе нават да 300 долараў. А вось астатнія суседзі адарваліся як мінімум у два разы.
Расія мае сярэднестатыстычныя 750. Перадусім гэтыя лічбы дасягаюцца за кошт высокіх заробкаў у Маскве.
Заходнія суседзі яшчэ багацейшыя. Літоўцы з латвійцамі трымаюцца прыкладна на адным узроўні, з невялікай перавагай Латвіі, але абедзве краіны не могуць вярнуцца да дакрызісных заробкаў. Тады прыбалты атрымлівалі каля 1000 долараў.
Лідары рэгіёны - палякі. Іх сярэдні заробак складае каля 1260 долараў.
Нагадваем, што заробкі прыведзеныя без выліку падаткаў.
Читайте еще
Избранное