Перад матчам Беларусь-Румынія міліцыя затрымала 50 актывістаў «Гавары праўду»

50 дэмакратычных актывістаў, сярод якіх пераважная большасьць чальцоў кампаніі «Гавары праўду», былі затрыманыя вечарам 7 верасьня. Падставай для затрыманьня сталі футболкі з назовам кампаніі.

Прыкладна ў 1 гадзіну ночы 8 верасьня усіх затрыманых адпусьцілі з РУУС Ленінскага раёну Менску.

Тыя, хто не патрапілі на футбольны матч, заявілі, што будуць рыхтаваць скаргу на тых, хто праводзіў затрыманьне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)