Общество
Сяргей Гутарэвіч, Bulletin Online

Пенсіянерка стала студэнткай

59-гадовая жанчына паступіла ў Магілёўскі медыцынскі каледж. Яна хоча атрымаць дыплом фармацэўта і адкрыць прыватную аптэку.

Галіна Канстантынаўна Пракапенка ўжо мае вышэйшую адукацыю: у свой час яна закончыла хімічны факультэт Белдзяржуніверсітэта і выкладала ў агралесатэхнічным каледжы ў пасёлку Буйнічы Магілёўскага раёна. Цяпер яе педадагічная кар’ера завяршаецца з прычыны пенсійнага ўзросту.

— Пенсіянеркам звычайна прапануюць працоўныя месцы прыбіральшчыц і вахцёрак, — тлумачыць жанчына. — А мне падаецца прыдатнай прафесія фармацэўта. Тым больш, у нашым пасёлку няма ніводнай аптэкі, а з дымломам фармацэўта я змагу адкрыць прыватную сельскую аптэку. І людзям будзе добра, і я атрымаю працоўнае месца.

Акрамя жадання не сядзець дома і працаваць, у Галіны Канстанцінаўны ёсць і матэрыяльная зацікаўленасць — атрымліваць заробак у дадатак да пенсіі. Пакуль жа яна будзе, акрамя пенсіі, мець стыпендыю. Яна паспяхова прайшла тэсціраванне і трапіла на бюджэтнае аддзяленне. І хаця студэнтку Пракапенка папярэджваюць, што пасля навучання яе накіруюць на працу па размеркаванню, жанчыну гэта зусім не пужае. "Я хачу працаваць!" — запэўнівае яна.

Галіну Канстанцінаўну падтрымалі муж і два дарослыя сыны. Яны лічаць перспектыўнай ідэю адкрыць сельскую аптэку. Навучанне будзе доўжыцца два гады: у медкаледжы да незвычайнай студэнткі добразычліва паставіліся і выкладчыкі, і дзяўчыны-аднакурсніцы.

У Магілёўскай вобласці, паводле некаторых звестак, гэта першы пасля зняцця ўзроставага цэнзу выпадак, калі ў навучальную ўстанову паступіла асоба пенсійнага ўзросту.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)