Скандалы

Пенсіянер з Беларусі кінуў бутэльку з зялёнай фарбай у Маўзалей Леніна

Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ. Як адзначаецца, 78-гадовы мужчына быў затрыманы.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля 14.00. Мужчына кінуў паўлітровую бутэльку ў бок Маўзалея. У выніку ўваход у будынак з левага боку быў заліты зялёнай фарбай, адзначае «Наша Ніва».

Мужчына не стаў тлумачыць свой учынак, патрабуючы выклікаць журналістаў і прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта. Пасля затрымання яго шпіталізавалі ў адну з псіхіятрычных бальніц Масквы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Подпишитесь на еженедельную рассылку "Салiдарнасцi". Этот надежный канал, который позволяет читать наши новости и статьи даже в условиях блокировки сайта.