Общество

Пекар пераехаў у Вільню: «У Беларусі цябе заганяюць у кут»

Ужо восем месяцаў Кастусь Ларкоў жыве ў сталіцы Літвы. Ён распавёў «Нашай ніве», як працуе ў Вільні.

«Збольшага падабаецца, адназначна лепей, чым у Беларусі, дзе сістэма збудавана так, што цябе заганяюць у кут і ты пры ўсёй адданасці да працы не ў стане выканаць усе патрабаванні да цябе. У Вільні галоўная ўстаноўка — якасць. Лепш зрабіць меней, але якасней. Гэта таксама і мой прыярытэт», — кажа адмысловец, які раней працаваў у Верхнядзвінску і Мінску.

Чужым у Вільні Кастусь сябе не адчувае, вакол шмат беларусаў. Дзве дзяўчыны, што працуюць побач з ім, таксама беларускі. Ды і ў многіх іншых яго калег беларускія карані.

Пра Беларусь Кастусь думае, на Радзіму цягне і мяркуе, што праз нейкі час вернецца. Але на мару адкрыць штосьці сваё глядзіць цвяроза.

«У Беларусі гэта складана, — лічыць адмысловец. — У Літве патрабаванняў нашмат менш, гэта адчуваецца, у бюракратычным плане працаваць прасцей. У Беларусі калі і адчыніць штосьці сваё, то ад творчасці будзеш далёка. Давядзецца займацца нейкімі паперамі, а не любімай справай».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)