В мире
«Наша Ніва», фота Беларуска-Амерыканскага задзіночання

Пазняк выступіў на пікеце пратэсту супраць візіту Лукашэнкі ў ААН

У нядзелю ў Нью-Ёрку перад будынкам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прайшла акцыя пратэсту.

У ёй актыўны ўдзел узялі беларусы, украінцы, рускія, татары, выхадцы з краін Лацінскай Амерыкі і Азіі. Сярод удзельнікаў акцыі пратэсту быў і лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк.

Як вядома, для ўдзелу ў саміце глабальнага развіцця ў рамках юбілейнай сесіі Генасамблеі ААН у ЗША прыехалі і лідары краін, якія лічацца недэмакратычнымі, нават дыктатарскімі. Супраць іх і пратэставалі жыхары ЗША і імігранты.

Асабліва на акцыі пратэсту дасталося расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну за яго палітыку ў адносінах Украіны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)