Экономика

Таццяна Лісічэнка, Новы час

Павольнае падзенне ў прорву

Вонкавыя назіральнікі ў роспачы: беларусы за жнівень вынеслі з банкаў больш за мільярд долараў. Але Нацбанк і камерцыйныя банкі, нібыта, і не чухаюцца. Банкаўскія крэдыты «овернайт» (то-бок, кароткатэрміновая гатоўка для банкаў) дасягаюць 20%? Асаблівага трывожнага звону таксама не бачна...

«Новы Час» вырашыў разабрацца ва ўсёй супярэчлівай інфармацыі з эканамістам Львом Марголіным, каб вырашыць, што цяпер больш надзейна: дэпазіты або «скарбонка пад коўдрай», і ці варта закупляцца доларамі, калі курс знізіўся.

— Леў Фёдаравіч, з аднаго боку, адток дэпазітаў з банкаў за жнівень склаў 624 мільёны долараў і 972 мільёны рублёў. Сума значная, але ж у нас і раней летам людзі забіралі грошы, каб выдаткаваць іх на адпачынак?

— Перш за ўсё, трэба сказаць, што гэтыя грошы нікуды не сышлі: іх проста пераклалі з адной кішэні ў іншую. Таму такі адток моцна не паўплывае на эканоміку. Іншая справа, што калі ў далейшым гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца, то ў банкаў будуць скарачацца абаротныя сродкі, і яны не змогуць выдаваць крэдыты прадпрыемствам.

Тут пытанне — ці змогуць прадпрыемствы абысціся без крэдытаў або не. Калі не змогуць, то давядзецца нешта рабіць. Альбо абмяжоўваць зняцце дэпазітаў, альбо ўключыць друкавальны станок і дадрукоўваць грашовую масу.

Хутчэй за ўсё, будуць уключаць друкавальны станок, таму што тыя грошы, якія людзі здымаюць з дэпазітаў, вялікага ўплыву на інфляцыю не аказваюць. Яны і так, хоць на дэпазітах, хоць у кішэнях, прызначаліся не для бягучага попыту, а для зберажэнняў, і таму на рынак іх выкідваць не будуць.

Я думаю, дзяржава досыць спакойна заменіць гэтую грашовую масу надрукаванымі сродкамі. Калі яна гэта будзе рабіць досыць акуратна і ўмерана, то вялікага ўплыву на сітуацыю на рынку гэта не акажа.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(10)