Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Паводзіны тых, хто б’е людзей, нагадваюць фашызм. Я памятаю гэта з дзяцінства»

Цяпер на беларусаў, якія жадаюць пераменаў, улады навешваюць цэтлікі «фашыстаў». Але многія з тых, хто перажыў жахі фашызму, ім бы запярэчылі.

Зінаіда Міхайлаўна Мірановіч перажыла вайну і распавяла «Новаму Часу» пра трагедыю, якая адбылася ў яе родным мястэчку, а таксама пра тое, чаму лічыць фашызмам збіццё мірных пратэстоўцаў на вуліцах.

Калі пачалася вайна, Зінаідзе Мірановіч (у дзявоцтве — Савіцкай) было 6 гадоў. Яна нарадзілася і жыла ў мястэчку Смальяны, што на Аршаншчыне.

— Я сядзела на парозе і бачыла, як па нашай вуліцы адступалі савецкія танкі. Запытваліся: «Дзяўчынка, як праехаць на Лепель?». А ўвечары прыляцелі самалёты і пачалі бамбіць мост з цэнтра праз рэчку. Як я даведалася ўжо пасля вайны, там сядзелі трое падпольшчыкаў — Раглінскі, Падліцкі і Кудзін. Самалёт скінуў бомбу за нейкіх 3 – 5 метраў ад іх, і там яны ўсе ляглі. Бамбёжка была страшная. А раніцай прыйшлі немцы.

У Смальянах яны пачалі набіраць ахвотных у паліцыю. Некаторыя, у тым ліку лепшы сябра бацькі Зінаіды, пайшлі. Але паліцаяў было мала, да таго ж паралельна пачаўся партызанскі рух.

— На нашай вуліцы жыла сям’я Шафранскіх. Марыя — мы яе звалі цётка Муся — прыгажуня, скончыла 10 класаў, дасканала ведала нямецкую мову, і яе абавязалі быць перакладчыцай у нямецкай камендатуры. А яе родны брат Коля трапіў у партызаны да Заслонава, і ў іх была таемная сувязь. І яшчэ быў дзядзька, якога людзі лічылі паліцаем, а насамрэч ён разам з імі вёў падпольную працу. Пра ўсё гэта мы даведаліся пасля вайны.

Неяк у Смальянах з’явіўся незнаёмец, Іван Яскевіч. Ён пазнаёміўся з цёткай Зінаіды, ажаніўся з ёй. А потым… стаў выдаваць сябе за вар’ята: выпіўшы з мужчынамі, рваў на сабе кашулю, крычаў, што супраць савецкай улады і «далоў партызанаў».

— Аказалася, што такім чынам ён адцягваў увагу, а насамрэч — быў засланы з НКУС і кіраваў усёй падпольнай работай.

Зінаіда Міхайлаўна ўзгадвае: некаторыя з тых, хто служыў у паліцыі, не толькі перадавалі партызанам звесткі, але і кралі зброю для іх.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(21)