Павел Латушка: «Сёння наш флаг у сэрцах кожнага беларуса, які памятае і шануе гісторыю і культуру свайго народа»

Эсэ палiтыка: «Васіль Быкаў – эпахальная асоба».

– У Менску судзiлi пенсіянерку Ірыну Карнееву, якая прынесла тры цюльпана 9 траўня да магілы вялікага Васіля Быкава. Яна добра памятае, як яго труну накрывалі бел-чырвона-белым сцягам на пахаванні, – пiша Павел Латушка. – Будучы міністрам культуры, я наведваў дачу Быкава ў Ждановiчах, каб абмеркаваць з удавой пісьменніка адкрыццё музея.

Ірына Міхайлаўна паказвала яго рукапісы, кнігі з дароўнымі надпісамі, асабліва быў узрушаны, што змог трымаць у руках кнігу вялікага Караткевіча з яго словамі да вялікага Быкава.

Яна сказала: «Ёсць толькі адна рэч, якую узурпатар не дазволіць узяць у музей – гэта бел-чырвона-белы сцяг, якім была накрыта труна на пахаванні Васіля». Адказаў, што надыдзе час і гэты бел-чырвона-белы сцяг будзе ў экспазіцыі музея Быкава.

І няхай пакуль наш сцяг не вярнуўся на будынкі дзяржаўных устаноў, але сёння ён, нягледзячы на перашкоды, вяртаецца на вуліцы нашых гарадоў. Сёння ён у сэрцах кожнага беларуса, які памятае і шануе гісторыю і культуру свайго народа.

Жыве Беларусь!

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:41)