Общество

Павел і Вольга Севярынцы адчынілі беларускую хрысціянскую інтэрнэт-краму

Kroplia.by заснаваная дзеля падтрымкі хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info.

Вольга і Павел Севярынцы адчынілі беларускую хрысціянскую інтэрнэт-краму «Кропля.бай», заснаваную дзеля падтрымкі хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info.

У Kroplia.by можна набыць цішоткі, нататнікі, кубкі, завушніцы, гадзіннікі з цытатамі з Бібліі па-беларуску, вышыванкі, торбы з беларускай хрысціянскай сімволікай.

Таксама Kroplia.by плануе прадаваць кнігі (Біблію і Новы Запавет у беларускім перакладзе, «Беларускую хрысціянскую азбуку», «Хронікі Нарніі», энцыклапедыю «Люблю Беларусь», «Беларусалім» ды іншыя), і дыскі серыі «Беларускі хрысціянскі хіт».

Аўтар ідэі, Вольга Севярынец, зарэгістраваная як індывідуальны прадпрымальнік, расказала парталу bchd.info:

— Зараз у Беларусі амаль уся сувенірная прадукцыя і большасць кнігаў для цэркваў ідзе з Расеі, радзей з Польшчы. Беларускамоўнае даводзіцца збіраць па каліўцы. Мы вырашылі распрацоўваць адмысловы дызайн, замаўляць нашым рамеснікам аўтарскія рэчы з беларускай і хрысціянскай сімволікай, каб у вернікаў усё-такі была магчымасць выбраць сваё. Кропля камень точыць.

— Беларусі вельмі патрэбны такі хрысціянскі «Сымбаль.бай» — цэнтр дызайнерскіх распрацовак, які паспрыяе беларусізацыі цэркваў, — кажа Павел Севярынец. — Таму для нас Kroplia.by — хутчэй не камерцыйны, а дабрачынны праект. Менавіта праз яго мы хочам падтрымаць партал Krynica.info.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)