Пауліна Рубіо

З дзяцінства вакол Пауліны Рубіо мільгацелі камеры, паколькі маці дзяўчынкі Сусана Дасамантас была вядомай мексіканскай актрысай. Здавалася, той жа лёс чакаў і Пауліну. Аднак дзяўчынка цвёрда вырашыла, што хоча быць спявачкай.

Да таго, як пачаць сольную кар’еру, Пауліна Рубіо дзесяць год з’яўлялася ўдзельніцай вядомай групы Timbiriche (з яе таксама выйшла і мексіканская спявачка Талія). Канешне, каб ужо зусім не расчароўваць сваю маці, Пауліна час ад часу “адзначаецца” ў мексіканскіх серыялах і нават мае вопыт тэлевядучай на іспанскім тэлебачанні.

Нядаўна папараццы злавілі сексапільную спявачку ў кампаніі Энрыке Іглесіяса, які да гэтага лічыўся бойфрэндам Анны Курнікавай. На фотаздымках бачна, як Пауліна і Энрыке цалуюцца. “На сяброў яны не былі падобныя, вы же не дазваляеце “проста” сябру пляскаць вас па сцёгнах?!” — заўважае адна з афіцыянтак, якая ў той дзень абслугоўвала пару.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)