Скандалы

Змiцер Панкавец, Наша Нiва

Паўлічэнка: Я ж учора паблытаў Гараўскага з іншым байцом

Былы камандзір вайсковай часткі 3214 Дзмітрый Паўлічэнка 16 снежня вельмі дзіўна пракаментаваў выказванні былога супрацоўніка САХРа Юрыя Гараўскага пра забойствы Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Спачатку ў каментары для партала TUT.BY Паўлічэнка сказаў, што Гараўскі сапраўды служыў у яго, але потым, маўляў, зганьбіў гонар войскаў, пачаўшы займацца вымагальніцтвам.

Літаральна праз 10 хвілін ў каментары для «Нашай Ніве» Паўлічэнка стаў адмаўляць тое, што ўвогуле ведаў Гараўскага. У дадатак заявіў, што ўвогуле не размаўляў з карэспандэнтам TUT.BY.

Фотофакт. Павличенко на одном снимке с человеком, которого «не помнит»

Як так атрымалася?

— Гэта чарговая «качка», ужо зусім не хочацца пра яе гаварыць. Я цяпер на выездзе, у мяне няма магчымасці паглядзець відэа. Мне ў агульных рысах абмалявалі тое, што там было, — сказаў Паўлічэнка.

Былы спецназавец застаецца на сваёй версіі, што не ведаў Гараўскага:

— Шчыра кажу, не помню такога чалавека. У інтэрв’ю TUT.BY я яго, магчыма, паблытаў з іншым байцом. Мне потым сябры пазванілі, сказалі, што ніхто з іх яго не прызнаў. Мяркуючы па тым відэа, ніхто яго не ведае.

Волчек: Признания экс-бойца «эскадрона смерти» поставили власти Беларуси в безвыходную ситуацию