Общество

Паўла Севярынца не ўзялі на працу нават дворнікам

Сустрашыні Беларускай хрысіянскай дэмакратыі Паўлу Севярынцу, які адбывае пакаранне на «хіміі» ў Пружанскім раене, адмовілі нават у вакансіях дворніка, грузчыка і маляра, якія напярэдадні прапаноўвалі кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў.

У сераду Павел тры гадзіны бегаў па горадзе ў пошуку працы, аднак усюды чуў адмову. Ён лічыць, што кіраўнікоў прадпрыемстваў папярэдзілі, каб яму не дасталося працы ў горадзе.

— Прапанаваць мне працу адмовіліся нават тыя, хто на гэта пагаджаўся ўчора. Хутчэй за ўсе, улады хочуць, каб я працаваў далей ад Пружанаў, асцерагаючыся, каб не было якіх народных хваляванняў. Таму я думаю, што мне прапануюць працу недзе ў весцы, — сказаў асуджаны палітык у інтэрв’ю «Радыё Свабода».

Нявырашаным пытаннем застаецца і дазвол наведваць царкву ў Пружанах па нядзелях. Павел кажа, што яму застаецца выбар: або раз на тыдзень схадзіць у царкву, або ў лазню.

Павел Севярынец шукае працу ў Пружанах з аўторка.

Як паведамляе прэс-служба БХД, начальнік спецкамендатуры № 7 у вёсцы Купліна Пружанскага раёну 16 жніўня падпісаў дазвол сустаршыне Беларускай Хрысціянская Дэмакратыі Паўлу Севярынцу на выхад у горад на тры гадзіны для пошуку працы. На гэтыя тры гадзіны яму распісалі адмысловы маршрут. Дарога ад Купліна да Пружанаў пешкі, а менавіта так Павел Севярынец мусіў дабірацца да гораду, займае каля гадзіны, столькі ж ад Пружанаў да Купліна. Адпаведна на пошук працу ў яго заставалася толькі адна гадзіна. Тым не менш з дапамагой мясцовых жыхароў сустаршыня БХД здолеў патрапіць у краязнаўчы музей у Пружанскім палацы, у цэнтральную раённую бібліятэку, газету «Раённыя будні», цэнтр занятасці, кантору «Камунальнік», краму «Палявая».

Паводле яго словаў, ва ўсіх установах, дзе можна ўладкавацца па спецыяльнасці пісьменніка і журналіста, былі паведамілі пра яго магчымы прыход.

— Людзі, канечне, вельмі цікавыя, мілыя, але я разумею, што яны былі папярэджаны. У іх становішчы тут даць рады цяжка, — адзначыў Павел Севярынец.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)