Паша Вінаградаў: Не ведаю, кім я стану — галоўнае, харошым чалавекам і ў кедах

Цырульнік і майстар па манікюру Павел Вінаградаў у 25 год мае 14 адміністрацыйных арыштаў і 2 крымінальных.

Як патрапіць на размеркаванне, не давучыўшыся і аднаго курсу педагагічнага ўніверсітэта, што агульнага ў жыцці беларускага палітычнага актывіста і дальнабойшчыкаў — у размове з новым героем серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту».

«Не, Вінаградаў, сядзі»

Падчас навучання быў такі паказальны момант, які характарызуе ўсю нашу дзяржаву. Нас не выпускалі пасля вучобы: проста не аддавалі курткі з гардэроба. Я пачынаю злавацца: што такое, выкладчыкі маўчаць, а вучні кажуць, маўляў, таму што мітынг сення. Я думаю, які нафіг мітынг, я хачу дадому паесці і паспаць. Сур’езна, тады вельмі хацелася есці і спаць.

Пайшоў да куратара, потым да намесніка па выхаваўчай працы, усе кажуць: «Не, Вінаградаў, сядзі». Я тады сам пайшоў у гардэроб, адчыніў дзверы, узяў куртку, гардэробшыца нешта крычыць, але я быў такі злы, што не звяртаў увагі. Я ж пайшоў за сваей курткай, у рэшце рэшт, маю права. Але паехаў я тады не дадому, а на той мітынг — на зло. Мне стала цікава, што там такое адбываецца, што мне нельга паехаць дадому. Прыйшоў, гляджу нейкія людзі, нейкія лозунгі, ну мне гэта было нецікава і я паехаў адразу дадому. Прыязджаю, а па тэлевізары ўжо паказваюць, як іх там разагналі, даволі жорстка.

Думаю: «Ніхрана сабе, нармальныя людзі, нічога там такога не было».

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)