Политика

Партыю БНФ высяляюць з офісу

Падчас навагодніх сьвятаў на Управу Партыі БНФ дастаўлены ліст са ЖРЭА Савецкага р-ну г. Менску. У ім паведамляецца, што Партыя БНФ і ГА «БНФ Адраджэньне» павінныя вызваліць памяшканьне па заканчэньні тэрміну арэнды. Новыя дамовы арэнды заключацца ня будуць.

Фармальнай прычынай называецца тое, што нібыта цягам 3-х месяцаў у 2010 годзе ўзьнікамі запазычанасьці на аплаце арэнды.

Аднак паводле прэс-служба партыі, названыя прычыны зьяўляюцца цалкам надуманымі. Максымальныя пратэрміноўкі аплаты, што ўзнікалі цягам мінулага году, складалі 3 дні. На дадзены момант ніякіх запазычанасьцяў няма. Пры гэтым ужо амаль два гады ГА "БНФ Адраджэньне" пазбаўленае магчымасьці, у адрозьненьне ад шмат якіх праўладных грамадзкіх арганізацыяў, магчымасьці карыстацца паніжаючым каэфіцыэнтам, і вымушанае аплочваць арэнду па вельмі высокіх камэрцыйных коштах.

Управа Партыі БНФ адназначна зьвязвае чарговую спробу пазбавіць арганізацыю ды ўсё незалежнае грамадзтва офісу ў цэнтры Менску як рэакцыю уладаў на тую хвалю салідарнасьці з затрыманымі і пацярпелымі 19 сьнежня і ў далейшыя дні грамадзянамі. Як вядома, цэнтрам для дабраахвотнікаў і незалежных ініцыятываў салідарнасьці стаўся офіс Партыі БНФ. Менавіта тут працаваў і працягвае працу цэнтр незалежнай грамадзкай ініцыятывы па дапамозе пацярпелым, тут зьбіраюцца рэчы, тут фармуюцца перадачы затрыманым.

Управа Партыі БНФ рашуча пратэстуе супраць незаконных дзеяньняў уладаў.

“Мы лічым названы ліст формай палітычнага ціску на Партыю БНФ і ўсё незалежнае беларускае грамадзтва. Мы заклікаем усіх беларусаў, каму блізкія ідэалы свабоды і салідарнасьці, узьняць сёньня свой голас і ў абарону офісу па пр. Машэрава, 8”, — адзначаецца ў заяве.

Партыя БНФ просіць падтымаць іх.

“Накіроўвайце вашыя лісты кіраўніку Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту (Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, пр. Незалежнасьці, 8, Менск) з патрабаваньнем спыніць незаконнае высяленьне Партыі БНФ і ГА БНФ Адраджэньне. Мы заўсёды гатовыя да салідарнасьці з пацярпелымі, з усімі, хто змагаецца за свабоду і незалежнасьць. Сёньня нам патрэбная вашая салідарнасьць. Абаронім выспу свабоды ў цэнтры Менску разам!” — адзначаецца ў заяве.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)