Партия Бабарико: Вместе или раскол?
Собрали высказывания лидеров мнений о решении штаба Виктора Бабарико создать партию.
Мария Колесникова и члены штаба Виктора Бабарико создают политическую партию «Вместе». Эта новость стала одной из самых обсуждаемых в Байнете. Предлагаем краткий обзор высказываний на эту тему лидеров мнений.
— Каманда Бабарыкі дзейнічае паводле нейкага пляну, створанага яшчэ ў чэрвені, да ягонага затрыманьня, не зьвяртаючы ўвагу на тое, што сытуацыя і краіна зьмяніліся, — пишет в своей колонке на Радыё Свабода политический обозреватель Виталь Цыганков. — Трэба сказаць шчыра — ідэя стварэньня партыі Бабарыкі размывае адзінства і падмяняе прыярытэты. Прыярытэты, якія, здавалася б, ні ў каго не выклікалі пярэчаньня: спачатку — сыход Лукашэнкі і новыя выбары, потым — колькі заўгодна новых партыяў, праграмаў, канстытуцыйная рэформа і выбар шляхоў разьвіцьця краіны.
Журналист Анджей Почобут: «Энтузиазма у меня решение Колесниковой и Бабарико совсем не вызывает. Сейчас время объединения, а не разъединения. Надо собирать силы, создавать на основе Координационного Совета большую и живую конфедерацию всех антилукашенковских сил, а не ещё одну оппозиционную партию, которая будет конкурировать с уже существующими. Ещё одна незарегистрированная партия? Зачем она?»
Журналист Змитер Панковец: «Пра партыю «Вместе». Не самыя пакуль прыемныя ўражанні. Падобна, што першы істотны раскол у апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў.
У структурызацыі часткі прыхільнікаў пераменаў няма нічога кепскага. Але здаецца гэта не робіцца так, што нават сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады не ведаюць пра стварэнне партыі. Латушка ў сённяшнім інтэрв’ю сказаў, што для яго гэта была нечаканасць. І агульны тон засмучэння ў яго прысутнічае.
Калі глядзець па-дылетанцку, то выглядае, што Павел Латушка стаў занадта заўважнай асобай у Каардынацыйнай радзе. Фактычна лідарам гэтага ўтварэння.
Калеснікава, вядома, памеркла на ягоным фоне. І, думаю, што прыхільнікаў Бабарыкі такі стан рэчаў не дужа задавальняў. Здаецца, цяпер з іх боку пайшла спроба перацягнуць коўдру на сябе.
Назва «Вместе», канечне, зусім ніякая. І я нават не пра мову. Няма ў гэтай назве агрэсіі, напору. Яна пра ціпа пра ўсё харошае, проціў усей фігні. Можна было б яшчэ назвацца «Людзі», «Мы», усё адно ніякіх пачуццяў такія назвы не выклікаюць».
Историк Александр Пашкевич: «Не бяруся меркаваць, добрая ці кепская ідэя стварэння камандай Бабарыкі партыі сама па сабе, але тое, што з-за гэтага пачынаюць ужо зараз сварыцца, мне зусім не падабаецца. На жаль, дзяліць пакуль што яшчэ няма чаго. А захоплена біцца за пусты мех – мы гэта ўжо праходзілі, і неаднаразова».
Журналист Дмитрий Гурневич: «Абсалютна лагічная і паслядоўная прапанова штаба Бабарыкі пра стварэнне ўласнай партыі. У адрозненні ад Ціханоўскай, ён вакол сябе аб’яднаў галасы ЗА сябе, а не проста супраць Лукашэнкі, бо спадабаўся беларусам як асоба. Цудоўна памятаю, як на стрымах удзельнікі пікетаў Ціханоўскай у 80% казалі, што яны за Бабарыку, але сітуацыя такая і такая.
І ясна, што гэтаксама яны б галасавалі і на свабодных выбарах. Стварэнне партыі – крок ім насустрач, прапанова ўдзелу ў палітычным жыцці.
Ну а прэтэнзіі да фармулёвак на відэа трошкі высмактаныя з пальца. Акурат яно даводзіць, што нават Бабарыка не ўяўляў, што адбудзецца пасля выбараў, таму на ўсялякі выпадак запісаў проста нейтральны зварот.
Партыя ніяк не можа папсаваць рух людзей апошніх тыдняў, і не канкуруе з КС. Ці нехта сапраўды думае, што сотні тысяч людзей, якія выходзяць на мітынгі, цяпер зачыняцца дома, бо ёсць партыя? Адно ніяк не замінае іншаму, а наадварот, дае яшчэ адну прапанову для дзеяння».
Читайте еще
Избранное