Лица

Парное МАЛАКО (фота)

У будынку Галерэі “Ў” на Незалежнасці, 37А адчыніўся бар-кавярня МАЛАКО.

Гарады заўсёды чакаюць адкрыцця такіх месцаў. Светла-малочнае, сунічна-ранішняе, мастацка-блізкае, алкагольна-фантазёрскае.

Кажуць, праседзеўшы тут цэлы дзень, можна пабачыць на свае вочы ўсю гарадскую багему. Зранку тут сустрэнеш Хацкевіча, а ўвечары да цябе за столік падсядзе Цэслер. Ён будзе ў чырвонай шапцы і замовіць эспрэса (у цябе ёсць шанец гэта праверыць!).

Бармэны напрыдумляюць табе off-менюшных кактэйляў, тут ты пакаштуеш гарантавана самы смачны ў горадзе глінтвейн, вып’еш з тымі, каго даўно ведаў у твар, але ніколі не быў знаёмы. Тут жыве містэр Мілкшэйкер, тут чытаюць pARTisan і разглядаюць рэпрадукцыі карціны Мурашкі “вясна ў Ратамцы”, пішуць даўгія мэйлы замежным сябрам (ёсць wifi!), тут выразаюць і клеяць аплікацыі, а таксама частуюць суседнія столікі цукеркамі.

Віталік – адначасова сузаснавальнік і бармэн МАЛАКА

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)