Общество
Кірыл Іваноў

Папа Францішак асабіста прасіў вызваліць беларускіх палітвязняў

Пра гэта паведамляе партал Рыма-Каталіцкага касцёла ў Беларусі.

25 жніўня дзяржаўны сакратар Папы Францішка кардынал П'етро Паралін сустрэўся з намесніцай міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчынай.

«Падчас размовы, між іншым, абодва бакі пракаментавалі афіцыйнае паведамленне беларускага боку, якое было скіравана 24 жніўня да дыпламатычных прадстаўнікоў некаторых краін у Рэспубліцы Беларусь, адносна рашэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб вызваленні некаторых вязняў, як гуманітарнага акту ў адказ на просьбы, скіраваныя з боку краін Еўрасаюза, Злучаных Штатаў Амерыкі і Рымскага Пантыфіка. Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, у адказ на шматлікія пытанні, паведамляе, што вышэйпададзеная інфармацыя дыпламатычнага паходжання адпавядае рэчаіснасці; Яго Святасць Папа Францішак асабіста выступіў з хадайніцтвам у дадзенай справе», — паведамляе падрабязнасці сустрэчы партал Рыма-Каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by.

Нагадаем, 22 жніўня на волю выйшлі палітвязні Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Юры Рубцоў. Афіцыйна абвешчана, што вызваленне зроблена з гуманных меркаванняў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)