Общество

Памёр сын Якуба Коласа

27 траўня памёр Міхась Міцкевіч, сын Якуба Коласа.

Міхась Міцкевіч

Пра гэта напісала яго ўнучка Васіліна Міцкевіч.​ Міхасю Міцкевічу было 94 гады.​

Міхась Міцкевіч меў ступень доктара тэхнічных навук, вывучаў апрацоўку мэталу. За распрацоўкі ў галіне тэхналёгіі і абсталяваньня для электраэразійнай апрацоўкі мэталяў у 1980 годзе Міцкевіча ўзнагародзілі Дзяржаўнай прэміяй БССР. Міцкевіч падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, зрабіў 20 вынаходніцтваў, піша Радыё Свабода.​

Дзякуючы Міхасю Міцкевічу, у 2018 годзе выйшаў непадцэнзурны варыянт паэмы Якуба Коласа «Новая Зямля». Міхась Міцкевіч усё жыцьцё трымаў у памяці сапраўдны варыянт твора, які і стаў асновай кнігі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(29)