Памёр Мікалай Арочка

Беларускаму паэту і літаратуразнаўцу было 82 гады.

Нарадзіўся Мікола Арочка 10 сьнежня 1930 году. Ён аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў і літаратуразнаўчых кніг пра творчасьць Валянціна Таўлая, Максіма Танка.

Стварыў гістарычныя паэмы «Судны дзень Скарыны», «Крэва», «Курганне», «Каранацыя Мендаўга».

Перакладаў з творы Яна Райніса, Джорджа Гардона Байрана.

Апошнія гады жыў у роднай вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)