Общество

Памёр літаратуразнаўца Міхась Тычына

Міхась Тычына быў аўтарам манаграфіяў, эсэ, нарысаў, аповесьцяў і апавяданьняў.

Пра сьмерць літаратуразнаўцы Міхася Тычыны паведамілі ў ягонай сям’і. Навукоўцу было 79 гадоў.

Міхась Тычына. Фота Кастуся Дробава

Міхась Тычына нарадзіўся 10 лютага 1943 года ў сям'і ссыльнага селяніна ў Якуціі. У 1947-м вярнуўся на радзіму ў Глускі раён.

Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі, выкладаў літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Друкавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў, як крытык і літаратуразнаўца — з 1969. Быў спецыялістам у галіне літаратуразнаўчай экспертызы.

Тычына — аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў свайго стрыечнага брата Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.

У Акадэміі навук Міхася Тычыну называлі «эталонам сумлення» пiша «Наша н*ва».

Сярод кніг Міхася Тычыны:

«Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мысленьня». 1973.

«Істория белорусской советской литературы». Адзін з аўтараў. 1977.

«Дажынкі». Аповесьць і апавяданьні. 1979.

«Магчымасьці рэалізму: Прычыннасьць і гістарызм». Адзін з аўтараў. 1982.

«Зьмена квадры». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. 1983.

«Вяртаньне: Аповесьць пра Кузьму Чорнага». 1984.

«Народ и война». Манаграфія. 1985.

«Час прозы». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. 1988.

Аляксандр Пушкін і Якуб Колас. 1999.

Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёньня. 2012.

Філясофія літаратуры. Беларускі варыянт. 2014.