Памёр Эдуард Брокараў

У Горках пасьля працяглай хваробы памёр журналіст і грамадзкі дзеяч Эдуард Брокараў. Да свайго пяцідзесяцігодзьдзя не дажыў два месяцы. Нарадзіўся ён 26 лютага 1961 году.

Эдуард Брокараў быў заснавальнікам і рэдактарам недзяржаўнай газэты "Ўзгорак". Актыўна выступаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Кіраваў раённай суполкай партыі БНФ і руху "БНФ "Адраджэньне". Некалькі разоў балятаваўся ў райсавет і аблсавет.

Пахаваньне адбудзецца 31 сьнежня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)