Памёр бацька Міколы Статкевіча
Пра смерць Віктара Статкевіча, бацькі палітвязня, паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч.
Віктара Статкевіча не стала 19 сакавіка, яму было 97 гадоў, ён жыў у Баранавічах.
Што тычыцца самога Міколы Статкевіча, то вось ужо 404 дні ад яго няма ніякай інфармацыі. Апошні ліст ад палітвязня прыйшоў 9 лютага 2023-га. З таго часу ніякіх вестак ягоныя блізкія не атрымлівалі.
14 снежня 2021 года Мікола Статкевіч быў асуджаны на 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное