Памёр 39-гадовы мовазнаўца і журналіст Юрась Бушлякоў

Пасля доўгай і пакутнай хваробы памер 39-гадовы мовазнавец і журналіст Юрась Бушлякоў.

Да 10-га класа ен мовы не вывучаў, быў вызвалены ад яе, як многія мінскія дзеці 1980-х. А пасля літаральна закахаўся ў мову і пайшоў вучыцца на беларускае аддзяленне філфака. Бліскучы розум, ен захапляў аднакурснікаў і выкладчыкаў.

Ен перакапаў літаральна ўсе, што было напісана пра беларускую мову. Ен адкрываў для беларускага чытача многія працы беларускіх эмігрантаў. Быў адным з удзельнікаў працоўнай групы па выпрацоўцы нормаў класічнага правапіса беларускай мовы.

А кар’еру сабе абраў журналісцкую. Працаваў на Радые 101,2, пасля на радые «Свабода». Жыў у Празе, будаваў там сабе кватэру ў іпатэку... Хвароба прыйшла нечакана. Ен быў руды, а ў такіх людзей часцей здараецца рак скуры. Адзін раз ен яго адолеў, але бяда вярнулася. Калегі зрабілі для Юрася ўсе, што змаглі, але рады не далі.

Перад самым сконам ен вярнуўся ў Мінск.

У яго ў Мінску застаўся сын. Можа быць, некалі ен працягне тое, што не дарабіў тата.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)