Памятную шыльду Ларысе Геніюш па ўказцы ідэолага адвезлі ў пастарунак
У Зэльве, на доме, у якім жыла Ларыса Геніюш, мясцовыя ўлады знялі памятную шыльду паэтцы, усталяваную да яе 100-годздзя. Да высвятлення абставін, шыльда будзе знаходзіцца ў Зэльвенскім РАУС.
Як паведамляе «Радыё Свабода», шыльда была ўсталяваная на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш. Адкрыць памятную дошку планавалася 7 жніўня з нагоды сотых угодкаў народзінаў паэткі.
Аднак нечакана шыльда знікла з будынка. Як паведаміў начальнік службы прафілактыкі Валерый Парфенчык, зараз яна знаходзіцца ў Зэльвенскім РАУС. Паводле яго слоў, сігнал у міліцыю паступіў ад начальніка аддзелу ідэалогіі райвыканкаму Юрыя Кулікова. Цяпер улады маюць намер "даць прававую ацэнку" несанкцыянаванаму усталяванню.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное