Памяці Грыбкова — вечарына для збору сродкаў

Яму было 23. Ён не пабачыць свайго сына.

22 лютага (пятніца) а 18-й на сядзібе БНФ адбудзецца Марафон Салідарнасці з былым палітвязнем, удзельнікам Плошчы Арцёмам Грыбковым (1989–2012).

Хлопец трагічна загінуў у снежні. У яго засталася цяжарная жонка. Яны ажаніліся за месяц да ягонай гібелі.

У краінах Захаду, дый у беларускай дыяспары на Захадзе, ёсць добрая традыцыя — збор ахвяраванняў на добрую справу «заміж вянка на магілу». Гэты звычай варта пераняць. На вечарыне 22 лютага акурат будуць збіраць грошы.

Ты бачыш, чуеш, дыхаеш, кранаеш. А Арцём ужо ніколі не пабачыць свайго будучага сына.

Ад тваёй сям’і, ад тваёй сябрыны, ад тваёй суполкі, ад твайго працоўнага калектыва — збяры трохі грошай для будучага сына Арцёма Грыбкова.

Адрас: Мінск: вул. Чарнышэўскага, 3.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)