Памэла Дэвід

Аргентынская мадэль, актрыса і тэлевядучая Памэла Дэвід не адносіцца да тых жанчын, якія прагнуць ціхага сямейнага шчасця. Літаральна ў гэтым месяцы прыгажуня павінна нарадзіць, а ў яе ўжо падпісаны кантракт з мясцовым тэлеканалам на ўдзел у шоу, якое ў нас вядома пад назвай “Танцы з зоркамі”. На шчасце, бой-фрэнд Памэлы, бацька яе будучага дзіця баскетбаліст Бруно Лавак, пагадзіўся ўзяць увесь клопат пра малога на сябе.

Памэла ж актыўна занятая сваёй кар’ерай. Канешне, яна ўжо не так актыўна здымаецца для часопісаў, асабліва аголенай. Але ніхто не сумняваецца, што пасля нараджэння спадарыня Дэвід, вядомая ўсім па сваіх смелых сукенках, зноў парадуе сваіх прыхільнікаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)