Палкоўнік ФСБ у адстаўцы: «Беларусі спадзявацца на Маскву абсалютна бессэнсоўна, небясьпечна і шкодна»

Генадзь Гудкоў у інтэрвію Радыё Свабода тлумачыць, чаму беларусам варта глядзець на Польшчу і Літву, а не на Расею.

— Гэта можа і не дыягназ, але рэшткі ілюзіі, ад якіх трэба пазбаўляцца, як мага хутчэй. Расея — гэта тое ж самае, што і Беларусь, але дзе працэсы затрымаліся недзе на паўгода. Нічога добрага Беларусі пры пуцінскім рэжыме на чакайце.

Пакуль ня зьменіцца ўлада ў Расеі, Беларусі спадзявацца на Маскву абсалютна бессэнсоўна, небясьпечна і шкодна. Пуцін ужо практычна збудаваў паліцэйскую хунту, ён узурпаваў уладу, вырашыў трымаць яе грубай сілай.

Чаго вы чакаеце ад расейскгаа рэжыму ў гэтай сытуацыі? Чаго чакаюць беларусы ад паліцэйскай хунты Пуціна? Ніякі чалавек, пастаўлены Крамлём у Беларусі, нічога добрага для Беларусі ня зробіць. А можа нават зробіць горш.Пуцін ужо згубіў падтрымку. Нават «ватнікі», з прамытымі мазгамі нашымі «дэбілТВ», нават гэтыя людзі адварочваюцца ад рэжыму і пачынаюць бачыць і ўсьведамляць.

Чаму ў Расеі пачаўся жорсткі рэжым паўтара года таму? Бо яны страцілі большасьць. І яны хочуць гэта кампэнсаваць жорсткасьцю і падаўленьнем.

Няхай Беларусь лепш глядзіць на суседзяў: Польшчу, Латвію, Літву, Эстонію. У гэтых краінах вышэйшы ўзровень жыцьця, пры тым, што ў іх няма ніякіх рэсурсаў — ні нафты, ні газу, ні золата. І жывуць лепш, чым людзі ў Расеі. Бо ў іх свабода, ініцыятыва, творчасьць. А Расея мае першае месца ў сьвеце па рэсурсах, і на 90-х пазыцыях па ВУП на душу насельніцтва.

***

Хто такі Гудкоў:

З 1982 па 1993 год працаваў у органах дзяржбяспекі СССР і РФ дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі ў 2001-2012 гадах;

У 1997-2001 гадах Гудкоў быў чальцом кансультатыўнай рады пры дырэктары ФСБ;

Расейскі апазыцыйны палітык, 2019 годзе пакінуў Расею з прычыны небясьпекі арышту. Жыве ў Баўгарыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(57)