Палітвязень Васіль Парфянкоў на волi

Парфянкова выпусьцілі з арыштнага дому аб 11-й раніцы.

— Барацьба працягваецца. Ніякім чынам не паўплывала гэтая адсідка — якім быў, такім і застаўся. Стаў яшчэ больш загартаваным на далейшую барацьбу, — заявіў Парфянкоў у першым інтэрвію на волі.

Былога палівязьня сустракала два дзесяткі чалавек: правабаронцы ды грамадзкія актывісты.

Улетку 2012-га Парфянкова асудзілі на 6 месяцаў арыштнага дому за парушэньне правілаў адбыцьця хатняга прафіляктычнага нагляду. Гэты нагляд быў накладзены на Парфянкова за ўдзел у 2011 годзе ў акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.

Также на эту тему:

«У Беларусі адным палітзняволеным стане меней»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)