Общество
Мікола Бугай, «Наша Ніва»

Палітолагу Віталю Сіліцкаму сёння споўнілася б 40 гадоў

Ягонае жыццё заўчасна абарваў рак. Ён памёр у 2011 годзе, у 38 гадоў. Ён застаецца ў памяці сяброў як мадэль інтэлектуала-грамадзяніна.

Віталь Сіліцкі вырас у рабочай сям'і, у рабочым раёне Мінска — на вуліцы Карла Лібкнехта. Яшчэ юнаком далучыўся да руху за нацыянальнае вызваленне.

Атрымаў выдатную адукацыю ў БДУ, пасля — у спансараваным Сорасам Цэнтральнаеўрапейскім універсітэце, які даваў моладзі з Усходняй Еўропы шанец на якасную бясплатную адукацыю. А пасля — у Ратгерскім універсітэце, дзе абараніў доктарскую дысертацыю ў палітычных навуках.

Ён вярнуўся ў Беларусь, бо быў патрыётам сваёй лясной стараны. Сіліцкі быў прыкладам інтэлектуала новага пакалення: ён быў блогерам і карыстальнікам сацыяльных сетак, ён пісаў для інтэрнэту і папяровых выданняў. Акадэмічны навуковец, ён адначасова быў вострым публіцыстам. Ён уваходзіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю і лічыў палітыку абавязкам кожнага сапраўднага чалавека ў такі час...

Сёлета мама паставіла па Віталю помнік на Каладзішчанскім могілках. Гэта зусім блізка ад пахавання Янкі Брыля, на ўзгорку ў заходняй частцы некропаля. А сябры ўстанавілі прэмію імя Віталя Сіліцкага для аўтараў паліталагічных працаў і блогаў. Першую прэмію маюць прысудзіць у 2013 годзе. Галоўным жа помнікам Віталю застаецца Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў — аналітычны цэнтр, які ён прыдумаў і стварыў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)