Палітолага Віталя Сіліцкага ў крытычным стане даставілі з Бельгіі ў Беларусь

З аэрапорта Віталя Сіліцкага адразу на рэанімабілі перавезлі ў Бараўляны, бо без кіслароднай падушкі ён не дае рады дыхаць. Ён прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь з Бельгіі, дзе праходзіў курс тэрапіі, пасля таго, як стан здароўя стаў імкліва горшаць.

38-гадовы Віталь Сіліцкі ўжо працяглы час змагаецца з цяжкай хваробай.Фота «Радыё Свабода»

З дапамогай Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) ён нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Брусэлі.

Віталь Сіліцкі — выдатны палітолаг. Ён доўгі час узначальваў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS). Апошнім часам, з прычыны пагаршэння стану, ён зусім не з'яўляўся ў сваім блогу і Фэйсбуку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)