Спорт

Сяргей Кайко, Новы час

Палескі рабінзон Віктар Ганчарэнка

Увосень 2006-га, амаль 15 гадоў таму, Анатоль Капскі нягучна сказаў мне, ледзь заўважна кіўнушы ў бок маладога чалавека, якога тады мала хто ведаў: «Вось пабачыш, яго чакае светлая будучыня».

Фота: championat.com

Малады чалавек трэніраваў тады дубліруючы склад БАТЭ, яму не было і трыццаці, нейкіх грандыёзных амбіцый ён не дэклараваў і блізка.

Аднак легендарны кіраўнік барысаўскага клуба і самы паспяховы футбольны менеджар Беларусі ўжо тады ведаў, што гаварыў, і глядзеў нібыта ў ваду.

Праз два гады малады чалавек створыць галоўную сенсацыю ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і выведзе ў групавы раўнд турніру — у самы-самы старасвецкі бамонд — сціплую каманду з богам забытага беларускага раённага цэнтра.

І ўся футбольная Еўропа даведаецца пра клуб БАТЭ і вывучыць імя яго галоўнага трэнера — Віктара Ганчарэнкі. Гэта здарылася ў другой палове 2008-га, і нават сёння, праз шмат гадоў, варта сказаць: такога выбуху суверэнны беларускі футбол не ведаў ніколі. Пры ўсёй павазе да перамогі зборнай над французамі ў Сэн-Дэні і выхаду «маладзёжкі» на Алімпіяду.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(21)