Палажанку асудзілі на 11 сутак, Яроменку — на 12

Маладыя людзі былі затрыманыя ў панядзелак раніцай — яны збіраліся вывесіць у Мінску некалькі нацыянальных сцягоў у гонар 20-годдзя прызнання бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі.

Наста Палажанка і Уладзімір Яроменак былі затрыманыя супрацоўнікамі Цэнтральнага РУУС Мінска.

У другой палове дня суд Цэнтральнага раёна (суддзя Наталля Вайцэховіч) асудзіў Палажанку асуджана да 11 сутак адміністрацыйнага арышту, а Яроменку — да 12 сутак, абвінаваціўшы ў парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавага мерапрыемства ч.3. арт. 23.34 КаАП РБ.

Нагадаем, Наста Палажанка была асуджаная за падзеі 19 снежня на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 1 год. Уладзімір Яроменак за падзеі на Плошчы атрымаў 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, але быў вызвалены 13 жніўня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)