Общество

Пайшоў з жыцця мовазнавец Павел Сцяцко

Сваёй навуковай дзейнасцю зрабіў унесак у барацьбу з русіфікацыяй беларускай мовы.

Фота gs.by

Навукоўцу зусім нядаўна сустрэў свой 90-гадовы юбілей, паведамляе Радыё Рацыя.

Павел Уладзіміравіч Сцяцко нарадзіўся 5 сакавіка 1930 года ў вёсцы Грабава, цяпер Зэльвенскі раён Гарадзенскай вобласці.

Выкладаў у Менскім педагагічным інстытуце на кафедры беларускай мовы. З 10 ліпеня 1980 загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пазней зноў працаваў у Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце, на кафедры польскай філалогіі, з ліпеня 1990 узначаліў кафедру беларускай культуры.

Меў больш за 600 апублікаваных прац, у тым ліку больш за 30 кніг і 6 брашураў (з іх 5 манаграфіяў, 5 слоўнікаў, 18 навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ і сярэдніх спецыяльных вучылішчаў).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.7(6)