Пайшла з жыцьця рэдактарка, выкладчыца і грамадзкая дзяячка Аляўціна Вячорка
«Надзвычай сьветлы, душэўны, найдабрэйшы, высакародны, абаяльны Чалавек».
25 чэрвеня ў Мiнску на 86-м годзе жыцьця пасьля цяжкай хваробы адышла ў лепшы сьвет Аляўціна Вячорка, беларуская выкладчыца, рэдактарка, грамадзкая дзяячка, паведамляе Радыё Св*бода.
Філёляг паводле адукацыі, выкладчыца беларускай і расейскай моваў, у Берасьці працавала школьнай настаўніцай, пазьней у Менску літаратурным рэдактарам. Да 2002 году — вядучы рэдактар у выдавецтве «Беларусь».
Была сярод іншага рэдактаркай матэрыялаў сэсіяў парлямэнту, перакладаў на беларускую мову сусьветнай клясыкі, папулярных дзіцячых кніг Анатоля Клышкі. На працягу многіх год актыўна дапамагала Таварыству беларускай мовы і беларускім газэтам.
Актыўна ўдзельнічала ў грамадзка-культурным жыцьці.
Яе знаёмыя пiшуць: «Надзвычай сьветлы, душэўны, найдабрэйшы, высакародны, абаяльны Чалавек. Асьветніца і кніганоша, у салідным узросьце насіла цяжкія пачкі кніг у бібліятэкі. Сьветлая памяць. Вялікая страта. Моцы, сіл, вытрымкі родным».
Разьвітаньне будзе ў аўторак, 28 чэрвеня.
Читайте еще
Избранное