Общество

Аксана Колб, Новы час

Падпалкоўнік міліцыі: «З былымі калегамі цяпер не камунікую»

Шлях да сябе сапраўднага пачаўся для фотакора НЧ Дзмітрыя Дзмітрыева не ў жніўні 2020-га. Але менавіта падзеі гэтага года паставілі ўсе кропкі там, дзе трэба. І ўсё тое, што адбылося з падпалкоўнікам міліцыі ў адстаўцы пасля 9 жніўня, канчаткова змяніла яго стаўленне да былых калег.

Марш 1 лістапада 2020 года. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Першы раз Дзмітрыя Дзмітрыева затрымалі на выбарчым участку толькі таму, што ён хацеў даведацца вынікі выбараў. Замест пратаколу галасавання ўбачыў аўтазак і амапаўцаў.

Дзмітрый адпрацаваў у міліцыі 17 гадоў. Ён кажа, сышоў усяго за тры гады да пенсіі таму, што больш не мог трываць, што ўжо тады (а звольніўся ён у 2012 годзе) пачынаўся «зашквар».

— Хаця, канечне, такога, што я ўбачыў 9-15 жніўня, не было. Ніколі не было. Гэта было як у фільмах пра гестапа. У ноч на 12-га нам кінулі байкера. Яго з сябрам затрымалі недзе ў Смілавічах. Проста сцягнулі з матацыклаў. Білі і крычалі: «Дзе напалм, дзе выбухоўка?». Сябра звезлі на хуткай.

Быў у нас і дзед, якому пераламалі ўсе пальцы. Ён не мог сам ні ўстаць, ні хадзіць, нічога рабіць. Быў хлопец, якога прыцягнулі проста ў майтках… З кожным днём затрыманых білі мацней. Таму мне пашанцавала, што затрымалі 9-га і на выбарчым участку.

Я думаю, што яны хацелі зрабіць своеасаблівую «антымайданаўскую» прышчэпку, — кажа Дзмітрый. — Яны думалі, што закашмараць іх, тыя парасказваюць сябрам і ўсе пабаяцца выходзіць на пратэсты. Прычым білі таксама маладыя. Хоць яны і былі ўсе ў масках, але было бачна, што яны маладыя. А побач стаялі афіцэры і назіралі за ўсім. Яны іх натасквалі, так бы мовіць, вучылі…

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(28)