Общество

Падобнага масавага пераследу беларускія творцы не памятаюць са сталінскіх часоў

Градамскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі» патрабуе «неадкладна спыніць пераслед пісьменнікаў, членаў СБП і даць належную ацэнку дэструктыўнай дзейнасці кіраўніцтва новастворанага Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале з Мікалаем Чаргінцом, якая наносіць непапраўную шкоду развіццю сучаснага літаратурна-грамадскага працэсу і нацыянальнай культуры ў цэлым».

У аднагалосна прынятай заяве Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў паведамляецца, што «толькі на працягу апошніх тыдняў каля сотні членаў СБП звярнуліся да кіраўніцтва і Рады свайго грамадскага аб’яднання з просьбай аб дапамозе і абароне іх грамадзянскіх правоў, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам аб грамадскіх аб’яднаннях. Да прыкладу, распачаты адміністрацыйныя і псіхалагічныя здзекі нават у дачыненні да паэтэсы, якая жыве ў Чарнобыльскай зоне і на мізэрны заробак адна выхоўвае дваіх непаўнагадовых дзяцей.

З 2010 года распачалася беспрэцэдэнтная акцыя па шальмаванні і пераследу членаў нашай афіцыйна зарэгістраванай творчай арганізацыі. Па ўсёй краіне беларускамоўных і рускамоўных паэтаў, празаікаў і крытыкаў зноў пачалі выклікаць у дзяржаўныя інстанцыі ды ультыматыўна патрабаваць выйсці з СБП.

Выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс і колішнія чыноўніцкія сувязі, кіраўніцтва новастворанага СПБ распачало чарговы наступ на СБП і ягоных членаў».

У адваротным выпадку СПБ збіраецца звярнуцца за падтрымкай у міжнародныя арганізацыі: Міжнародную Супольнасць Пісьменніцкіх Саюзаў, Еўрапейскую Пісьменніцкую Раду, Балтыйскую Пісьменніцкую Асацыяцыю і інш.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)