Общество

Падчас датэрміновага галасавання былі створаныя спрыяльныя ўмовы для фальсіфікацыі выбараў

Кампанія «Права выбару-2016», якая ладзіла доўгатэрміновае назіранне за ходам выбарчай кампаніі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, падвяла вынікі датэрміновага галасавання з 6 па 10 верасня.

Цягам пяці дзён датэрміновага галасавання ўчастковымі камісіямі пры садзейнічані мясцовых уладаў і адміністрацый дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў былі створаныя спрыяльныя ўмовы для фальсіфікацыі выбараў, паведамляецца ў справаздачы кампаніі «Права выбару».

«Улады не адмовіліся ад ранейшых практык масавага (у тым ліку прымусовага) датэрміновага галасавання, скрыні для галасавання захоўваюцца неналежным чынам, які не выключае доступу пабочных асоб, што пры адсутнасці прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчых камісіях падрывае давер да вынікаў выбараў», – гаворыцца ў дакуменце, змешчаным на сайце кампаніі.

У часе датэрміновага галасавання назіральнікі зафіксавалі шматлікія выпадкі прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, а таксама выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу ў мэтах схілення асобаў, залежных ад дзяржаўнай улады (студэнты і навучэнцы, супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў) да недабраахвотнага галасавання не ў дзень выбараў.

У шэрагу выпадкаў пры згодзе альбо пры ўдзеле участковых выбарчых камісій ажыццяўляўся супрацьзаконны кантроль за тым, ці прынялі ўдзел прадстаўнікі азначаных груп у датэрміновым галасаванні, што ёсць парушэннем прынцыпу свабодных выбараў на ўмовах таемнага галасавання, адзначаецца ў справаздачы.

Агучаныя выбарчымі камісіямі рэкордныя для парламенцкіх выбараў паказчыкі датэрміновай яўкі не адпавядаюць той яўцы, якая была зафіксаваная назіральнікамі на большасці ўчасткаў, дзе ладзілася назіранне за ўсім перыядам датэрміновага галасавання. Толькі на 19,7% з 382 участкаў па 10 выбарчых акругах, дзе ладзілася татальнае назіранне кампаніяй "Права выбару-2016" цягам усіх пяці дзён, дадзеныя падліку прагаласаваўшых назіральнікамі супалі з дадзенымі, агучанымі гэтымі участковымі выбарчымі камісіямі.

Назіральнікі маюць сведчанні задзейнічанасці ўчастковых выбарчых камісій у простай фальсіфікацыі ў часе датэрміновага галасавання, у тым ліку праз допуск да галасавання асобаў, якія не маюць права галасаваць.

Участковыя выбарчыя камісіі чынілі перашкоды для назіральнікаў, што выявілася ў супрацьзаконнай адмове ў акрэдытацыі назіральнікаў, пазбаўленні назіральнікаў акрэдытацыі і іх выдаленні з участкаў, стварэнні нязручных умоваў для размяшчэння назіральнікаў у памяшканнях ўчасткаў і для іх паўнавартаснай працы па назіранні за выдачай бюлэтэняў камісіямі і галасаваннем. Як паведамляецца ў справаздачы, 23 назіральнікі кампаніі “Права выбару-2016” былі пазбаўлены акрэдытацыі за 5 дзён датэрміноавага галасавання.

Таксама на гэтую тэму:

Голосуй не голосуй

Как исполнили поручение Лукашенко «не гнать людей на выборы»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)